Яўгена Шыгалава пераводзяць у кардыяцэнтр

Былога дырэктара рынку "Ждановічы" Яўгена Шыгалава пераводзяць у кардыяцэнтр. 7 траўня ён патрапіў у Рэспубліканскую турэмную лякарню з падазрэннем на інфаркт, паведамляе газета "Народная воля". Гэта, дарэчы, трэці інфаркт Шыгалава. Мяркуючы па ўсім, у кардыяцэнтры бізнэсовец будзе знаходзіцца пад вартай. Яго сваякі, між тым, дамагаюцца вызвалення пад падпіску аб нявыездзе.

Нагадаем, што на Шыгалава распачалі крымінальную справу па падазрэнні ў злоўжыванні службовым становішчам, што прывяло да цяжкіх наступстваў у выглядзе шкоды экалагічнаму асяроддзю. Бізнэсовец не прызнае сваёй віны.