Ёзас Булька сыходзіць з пасады святара
Святар адказаў на закіды Вільні. Тым часам літоўскія ўлады абвінавачанні скарэктавалі: няма дакументаў, што Булька знішчаў паплечнікаў. Кіраўнік аддзела спецрасследаванняў Цэнтра па вывучэнні генацыду і
рэзістэнцыі жыхароў Літвы Рытас Нарвідас заявіў: "Няпраўда, быццам я
назваў Бульку "пацуком", які знішчаў сваіх таварышаў. У нас такіх
дакументаў няма".
Пракуратура Літвы вінаваціць 83-гадовага святара з глыбоцкага мястэчка Мосар у тым, што ксёндз у 1950-х дапамагаў саветам высочваць і забіваць "лясных братоў". Нібыта на яго сумленні - жыцці 45 чалавек.
Гэтыя сцверджанні ксёндз Булька рашуча абвяргае і называе асабістай абразай. Падчас гутаркі з карэспандэнтам РэгіёнBY святар настойваў: усё свядомае жыццё, з 16 год, ён ваяваў толькі з п'янствам.
Рытас Нарвідас абвяргае звесткі, што кс. Бульку арыштуюць у любой краіне Еўрасаюза: - Гэтая журналісцкая качка. Я спецыяльна пазваніў пракурору і ўдакладніў: ці ёсць агульнаеўрапейскі ордэр на арышт? Ну які сэнс, спытаў ён: ксёндз нідзе не хаваецца, жыве ў Мосары, нікуды з Беларусі з'яжджаць не збіраецца…
РэгіёнBY: - А дзе прамыя доказы, што ён быў датычны да забойстваў?
Рытас Нарвідас - У нас няма ніводнага дакумента, што ксёндз асабіста кагосьці забіваў. Адзіны факт -- удзельнічаў у знішчэнні і быў схоплены ў лесе - 19 сакавіка 1951 г. Не падумайце толькі, што гэта нейкі персанальны ціск на ксяндза. Такіх, як Булька, чалавек 20 набралася ўжо: кагосьці асудзілі ўмоўна, хтосьці памёр падчас расследаванняў.
Кс. Бульку прадказвалі адстаўку з царкоўнага паста, аднак святар заявіў: я сам сыду.
Кс. Ёзас Булька: - Кожны дзень трасуцца рукі і ціск высокі, камяні ў нырках, болі ў сэрцы - днямі выпісаўся з шпіталя. Біскуп папрасіў папрацаваць у Мосары да восені, пакуль не знойдуць замену. Ім ахвяра патрэбная? Я гатоў узяць драўляны "крыж" і, як Ісус, цягнуць яго на плячах да самой Літвы. Хай пакараюць смерцю! А роднай Беларусі аддаў усё, што мог - напоўніцу.
Яны кажуць, генацыдам я займаўся, братоў лясных выдаў. А што яны рабілі? Пасля вайны былі ўсякія банды, усёдазволенасць, пілі бязбожна: гналі самагонку з пшаніцы, цукру, буракоў. Нап'юцца, а потым сем'і расстрэльваюць. Вось я іх і спыняў, і парткомы на днях нараджэння выкрываў. Дык цяпер мяне хочуць ускрыжаваць за гэта? Ды яшчэ і шкурай прадажнай завуць. Але хай гавораць, што хочуць, а я буду маўчаць.
РэгіёнBY: - Ваша версія: чаму толькі цяпер паднялі ваша мінулае?
Кс. Ёзас Булька: - Хто яго ведае? Можа, ляснуў лішняе: што ў Літве пачаліся нацыяналізм і бязладдзе.
Здымак адсюль
Чытайце таксама:
В результате скандала Юозас Булька попал в больницу
Булька мог быть рукоположен в священники с помощью спецслужб?
Литва выдала ордер на арест священника из Беларуси Юозаса Бульки