Юбілей класічнага альбома Хендрыкса адзначаць перавыданнем
Гуказапісваючая кампанія Universal перавыдае альбом Джымі Хендрыкса "Electric
Ladyland", упершыню выдадзены
40 гадоў
таму, паведамляе Blabbermouth.net. Выдадзеная ў 1968 годзе
плытка
стала апошнім альбомам гурта The Jimi Hendrix Expirience і ўтрымлівала такія
класічныя хіты Хендрыкса, як
"All Along The Watchtower", "Crosstown Traffic",
"Voodoo Chile" і "Burning of the Midnight Lamp". Апроч
таго, гэта адзіны альбом легендарнага гітарыста, які заняў першае месца ў хіт-парадзе Billboard.
Плыта будзе выдадзена ў камплекце з DVD 9 снежня.
Апроч гэтага ў продаж паступіць яшчэ адзін DVD пад назвай "At Last… The Beginning: The Making of Electric Ladyland", на якім будзе запісаны дакументальны фільм 1997 года аб гісторыі стварэння альбома, які перамяжоўваецца згадкамі калегаў Хендрыкса Ноэля Рэдзінга, Мітча Мітчэла, Чэса Чеэдлера, Бадзі Майлза і Эддзі Крамера.
Фота: Фрагмент вокладкі "Electric Ladyland"