Юбілей Морысана адзначаць вечарынай і новым альбомам The Doors
Юбілей
лідэра The Doors, якому 8 снежня споўнілася б 65 гадоў, адзначаць вечарынай у
ўстанове "Barney's Beanery", паведамляе Undercover. Гэты бар ў
Галівудзе быў адным з улюбёных месцаў музыкі. Радыёстанцыя
KLOS будзе трансляваць праграму, якая распавядае аб ходзе мерапрыемства, у якім
прымуць удзел гітарыст The Doors Робі Крыгер і клавішнік Рэй Манзарэк.
Таксама паведамляецца, што ўдзельнікі The Doors выдадуць падвойны альбом "Live at The Matrix 1967", запіс якога быў зроблены падчас выступу гурта ў Сан-Францыска ў 1967 годзе. Рэлізам плыткі займаецца лэйбл Bright Midnight Records, створаны сябрамі The Doors у 2000 годзе. Кампанія ўзяла на сябе працу над выпускам раней нявыдадзеных песень гурта.
"Live at The Matrix 1967" стане чацвёртым альбомам The Doors, выпушчаным на Bright Midnight Records. Апошнім рэлізам лэйбла стаў бокс-сэт 2005 года, які складаецца з двух CD-дыскаў. У альбом увайшлі песні з канцэрту The Doors у Філадэльфіі, які адбыўся ў 1970 годзе.
Фота з сайта www.cluas.com