Юдэі пачынаюць святкаваць Хануку

Адно з самых вясёлых габрэйскіх святаў — Хануку — пачнуць адзначаць у нядзелю ўвечары юдэі. Свята прысвячаецца цуду, які адбыўся з габрэйскім народам больш за 2000 гадоў таму, калі старажытнагрэцкія заваёўнікі апаганілі старазапаветны храм. Як кажа паданне, пасля выгнання заваўёнікаў юдэі пры асвячэнні храма не мелі адмыслова прыгатаванага алею. Яго хапала толькі на адзін дзень гарэння. Для падрыхтоўкі алею патрабавалася восем дзён. Аднак адбыўся цуд: алею хапіла на восем дзён.

Таму на працягу васьмі вечароў Ханукі юдэі запальваюць ханукію — святочную свяцільню. Прынята ўсталёўваць ханукію на вуліцы каля ўваходу ў дом або на прываконні — каб яе святло было бачнае ўсім.

Інтэрфакс