Юлія Цімашэнка збіраецца балатавацца на пасаду прэзідэнта Ўкраіны
Прэм'ер-міністр Украіны Юлія Цімашэнка абвясціла ў чацвер аб намеры сваёй палітычнай сілы — Блока Юліі Цімашэнкі — удзельнічаць у выбарах прэзідэнта, паведамляе агенцтва “РИА Новости”.
Нагадаем, выбары кіраўніка дзяржавы ў нашых суседзяў адбудуцца ў канцы 2009-га — пачатку 2010 года.
Дакладную дату павінен назваць парламент. На сёння дэпутаты ўзгаднілі пазіцыю, што гэтыя выбары неабходна правесці ў студзені 2010 года. Цяперашні прэзідэнт Віктар Юшчанка раней заяўляў, што будзе балатавацца на другі тэрмін.
Лідэр апазіцыйнай Партыі рэгіёнаў Віктар Януковіч казаў, што і яму, напэўна, давядзецца балатавацца ў прэзідэнты. Эксперты лічаць асноўнымі прэтэндэнтамі Цімашэнку і Януковіча, якія, паводле апытанняў, маюць найвышэйшыя рэйтынгі.