Юлія Несцярэнка паедзе на Алімпіяду ў Пекіне

Алімпійская чэмпіёнка 2004 года па бегу на 100 метраў Юлія Несцярэнка рыхтуецца да чарговай Алімпіяды, якая пройдзе ў наступным годзе ў Пекіне. Пра гэта паведаміў міністр спорту Аляксандр Грыгараў. Паводле яго слоў, з-за праблем са здароўем беларуская спартсменка доўгі час не магла прымаць ўдзел у міжнародных стартах.

Аднак цяпер Несцярэнка ўжо прайшла курс лячэння ў сувязі з траўмай пазваночніка. Як зазначыў Грыгараў, прынята рашэнне, што рэшту 2007 года спартсменка прысвеціць аднаўленню і навучальна-трэніровачнай працы.

Яна будзе паступова павялічваць нагрузкі, каб ужо да пачатку 2008-га добра падрыхтавацца да Гульняў у Пекіне.

БЕЛТА