Юнацкая зборная Беларусі па хакеі прайграла ўсе свае матчы
Усе чатыры матчы групавога этапа прайграла юнацкая зборная Беларусі на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Казані.
У заключным паядынку беларусы саступілі фінам з лікам 3:4. Адзначым, што яшчэ ў трэцім перыядзе нашая зборная выйгравала з лікам 3:2, але мінімальнай перавагі не ўтрымала.
Цяпер беларуская юнацкая зборная прыме ўдзел у турніры за выжыванне ў наймацнейшым дывізіёне.
Прессбол