"Юнацтва" пабілася з "Гомелем" і разграміла сапернікаў

Учора адбыліся чатыры матчы чарговага тура чэмпіянату Беларусі па хакеі. У лядовым палацы ў мінскім парку імя Горкага гледачы ўбачылі 11 забітых шайб і масавую бойку хакеістаў.

Сталічнае “Юнацтва” разграміла “Гомель” з лікам 9:2. Падчас гульні паміж хакеістамі пачалася масавая бойка, у якой удзельнічалі нават варатары камандаў. У выніку кожная з камандаў набрала па 137 штрафных хвілін.

Вынікі астатніх матчаў:

"Дынама" (Мінск) — "Металург" (Жлобін) — 4:1;

"Нёман" (Гродна) — "Віцебск" — 2:4;

"Брэст" — "Хімік-СКА" (Наваполацк) — 2:5.

Становішча ў турнірнай табліцы:

1. "Керамін" — 47 ачкоў (18 матчаў),
2. "Віцебск" — 34 (19),
3. "Юнацкасць" — 33 (17),
4. "Металург" — 29 (19),
5. "Дынама" — 26 (19),
6. "Хімвалакно" — 25 (17),
7. "Нёман" — 25 (17),
8. "Хімік-СКА" — 25 (18),
9. "Гомель" — 21 (18),
10. "Брэст" — 8 (18).


Сёння ў чарговым матчы згуляюць "Хімвалакно" і "Керамін".

БелаПАН