"Юнацтва" перамагло ў стартавым матчы суперфіналу Кантынентальнага кубка
З перамогі над дацкім клубам "ЗёндэрускЕ" з лікам 2:1 (1:0, 1:1, 0:0) стартавала сталічнае "Юнацтва" ў суперфінале хакейнага Кантынентальнага кубка, які праходзіць на "Мінск-Арэне" з 14 па 16 студзеня, паведамляе БелаПАН.
Шайбы закінулі: у "Юнацтва" — Сяргей Задзяленаў (18.50), Аляксандр Кітараў (26.36); у "ЗёндэрускЕ" — Крыстофер К'ергаард (37.55). Штрафны час: 2 — 8.
У другім матчы першага гульнявога дня ўладальнік Кантынентальнага кубка аўстрыйскі "Рэд Бул" выйграў у французскага "Руана" — 6:1 (2:1, 1:0, 3:0).
15 студзеня пройдуць сустрэчы "Руан" — "Юнацтва" і "Рэд Бул" — "ЗёндэрускЕ".
Пераможца цяперашняга суперфіналу выступіць у Лізе чэмпіёнаў.