"Юнацтва" заваявала Кантынентальны кубак

Хакеісты мінскага "Юнацтва" другі раз у сваёй гісторыі заваявалі Кантынентальны кубак, перадае БелаПАН.

16 студзеня ў трэцім туры суперфіналу, які праходзіў на "Мінск-Арэне", беларуская каманда выйграла ў аўстрыйскага "Рэд Була" з лікам 4:3 (3:1, 1:0, 0:2).

Шайбы закінулі: у "Юнацтва" — Аляксандр Бараўкоў (2.46, у меншасці), Андрэй Сцяпанаў (8.37), Андрэй Башко (18.03, у большасці), Аляксандр Кітароў (27.23), у "Рэд Була" — Райан Данкан (18.49, булліт), Стывен Рэж'е (47.21), Даглас Лінч (55.10). Штрафны час: 12 — 16.

Выніковае становішча: "Юнацтва" — 9 ачкоў (розніца шайбаў 10-6), "Рэд Бул" — 6 (12-7), "ЗЕНДЭРУСКЕ" — 3 (6-7), "Руан" — 0 (5-13).

Уладальнік Кантынентальнага кубка  ў новым сезоне выступіць у Лізе чэмпіёнаў.