Юра Дземідовіч запісаў навагодні зварот да беларусаў (ВІДЭА)

Напярэдадні канцэрта ў маскоўскім клубе “Ikra” Юра Дземідовіч запісаў навагодні зварот да беларусаў. У відэа, размешчаным на сайце “Youtube”, 13- гадовы хлопчык віншуе ўсіх з Новым годам і Калядамі, жадае шчасця, здароўя і “каб заўжды было чаму парадавацца ў жыцці”, запрашае на свой канцэрт, а пасля спявае песню “В лесу родилась ёлочка”. Цалкам паглядзець навагодні зварот Юры Дземідовіча можна тут:



Нагадаем, 2 студзеня ў маскоўксім клубе “Ikra” адбудзецца 40-хвілінны канцэрт беларускага ўдзельніка дзіцячага "Еўрабачання 2009" Юры Дземідовіча. Прадстаўнік клуба распавёў агенцтву “РИА Новости”, што "канцэртная праграма Юры будзе неспадяванкай".