Юры Кара зняў сучаснага Гамлета
Рэжысёр Юры Кара, вядомы па фільмах “Заўтра была вайна”, “Злодзеі ў законе”, “Майстар і Маргарыта”, рыхтуе да выхаду драму “Гамлет. XXI стагоддзе”.
Асновай сцэнарыя, натуральна, стала знакамітая п'еса Ўільяма Шэкспіра, захаваны нават асноўныя персанажы, аднак дзеянне перанесена ў сучаснасць.
Галоўную ролю выканаў Гела Месхі, у ролі Афеліі знялася дачка рэжысёра Юлія Кара, а ў Разэнкранца пераўвасобіўся саліст гурта “Корни” Аляксандр Берднікаў. Акрамя іх, у фільме здымаліся Даніла Казлоўскі, Армэн Джыгарханян, Яўгенія Крукава, Андрэй Фамін, Віктар Сухарукаў, Зміцер Дзюжаў і інш.
Асноўным месцам дзеяння карціны стаў Варанцоўскі палац у Алупке, які стаў радавым замкам Гамлета. Героям давядзецца вырашаць усё тыя ж маральныя праблемы і пераадольваць тыя ж цяжкасці, але сродкамі сённяшняга дня. Яны бавяць вольны час не на балях у палацах, а ў начных клубах і на дарагіх яхтах, дуэлі ім замяняюць гонкі на аўтамабілях, а лісты – адпраўленыя відэаролікі.
Прэм'ера карціны прызначана на 7 кастрычніка.
Фота: kinokaka.ru