Юрына: Следчых нехта падмануў

Як распавяла Юрына БелаПАН, супрацоўнікі КДБ заявілі ёй, што яна з'яўляецца каардынатарам грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і на яе кватэры нібыта праходзілі сустрэчы ўдзельнікаў несанкцыянаваных акцый.

"Я ніколі не была каардынатарам "Еўрапейскай Беларусі"... Гэта следчых нехта падмануў", — заявіла Галіна.

У выніку ператрусу ў Юрынай быў канфіскаваны стары кампутар.