Юрый Хадыка склаў паўнамоцтвы намесніка старшыні Партыі БНФ
Юрый Хадыка вырашыў скласці свае паўнамоцтвы намесніка старшыні Партыі БНФ. Пра гэта ён заявіў у сваім выступе на Х партыйным з’ездзе, які сёння праходзіць у Мінску.
Нагадаем, гэтую пасаду Хадыка займаў ад 1989 года з моманту заснавання тады яшчэ руху БНФ “Адраджэньне”.
У сваім выступе ён асудзіў “радыкалаў”, якія, на яго думку, нанеслі шмат шкоды дэмакратычнаму руху. Ён падкрэсліў, што “перамогу над дыктатурай магчыма атрымаць толькі мірным, негвалтоўным чынам”.
БелаПАН