Юрый Пунтус: МТЗ-РІПА буду кіраваць да канца года
Сёння канчаткова вырашылася, што да канца гэтага года галоўным трэнерам мінскага футбольнага клуба МТЗ-РІПА застаецца Юрый Пунтус. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў сам Юрый Іосіфавіч. Юрый Пунтус адзначыў, што ён узважыў усе “за” і “супраць”, і найперш адгукнуўся па просьбу гульцоў. Ён збіраецца трэніраваць каманду, як мінімум, да канца года — менавіта на такі тэрмін з ім заключаны кантракт.
Юрый Пунтус: "І я рашыў застацца, кіраўніцтва, у цэлым, гэта падтрымала...".
Нагадаем, пытанне пра адстаўку галоўнага трэнера МТЗ-РІПА ўзнікла пасля разгрому ад мінскага “Дынама” з лікам 0:5. Пунтус тады сам заявіў пра свой сыход і паехаў на адпачынак у Турцыю. Вяліся пошукі новага галоўнага трэнера, сярод прэтэндэнтаў быў нават аўстрыец.