Юрый Пунтус застаецца на пасадзе галоўнага трэнера МТЗ-РІПА
Юрый Пунтус застаецца галоўным трэнерам сталічнага футбольнага клуба МТЗ-РІПА. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў гендырэктар клуба Людас Румбуціс.
Нагадаем, пасля буйнога паражэння з лікам 0:5 ад мінскага "Дынама" Пунтус заявіў, што абавязаны сыйсці ў адстаўку. Кіраўніцтва МТЗ-РІПА пачало шукаць яму замену, сярод прэтэндэнтаў з'явіўся нават аўстрыец. Аднак учора было прынятае рашэнне, што Юрый Пунтус працягне працаваць з камандай.