Юрый Захаранка прагаласаваў пад канвоем

Як паведаміла БелаПАН назіральнік Зінаіда Шуміліна, Юрый Захаранка з'явіўся на ўчастку №13 Савецкага раёна ў суправаджэнні міліцэйскага канвою. Пасля галасавання давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча вярнулі ў ізалятар часовага ўтрымання, дзе ён знаходзіцца за "дробнае хуліганства".