Юрый Жаўноў названы лепшым футбалістам Беларусі

У апытанні ўдзельнічалі 468 журналістаў і спецыялістаў. Другое месца заняў паўабаронца "Растова" Аляксандр Кульчы, а замкнуў тройку лепшых нападаючы барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў. Лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі стаў бразільскі паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан. За бразільцам размясціліся яго аднаклубнікі Віталь Радзівонаў і Аляксандр Юрэвіч. Лепшым беларускім трэнерам стаў настаўнік БАТЭ Віктар Ганчарэнка. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 17 снежня, перадае БЕЛТА.