Юрый Жаўноў неўзабаве адновіць трэніроўкі пасля траўмы
Варатар зборнай Беларусі па футболе неўзабаве пачне трэніравацца разам з расійскім клубам “Масква”. Нагадаем, траўму галкіпер атрымаў у мінулую суботу падчас матчу Беларусь — Люксембург, калі наша каманда прайграла 0:1. У сутыкненні адзін з гульцоў гасцей ударыў Жаўнова нагой па галаве.
Як паведаміў лекар “Масквы”, варатару наклалі швы, абышлося без страсення мазгоў, таму ён зможа трэніравацца ўжо ў бліжэйшыя дні.
“Савецкі спорт”
Як паведаміў лекар “Масквы”, варатару наклалі швы, абышлося без страсення мазгоў, таму ён зможа трэніравацца ўжо ў бліжэйшыя дні.
“Савецкі спорт”