Юшчанка абвясціў, што пойдзе на другі прэзідэнцкі тэрмін

17 ліпеня прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка афіцыйна абвясціў, што будзе балатавацца на другі тэрмін. Гэта адбылося ў Івана-Франкоўскай вобласці падчас мітынгу перад узыходжаннем на гару Гаверла ў гонар 18-й гадавіны абвяшчэння дзяржаўнага суверэнітэту Ўкраіны. “Мы з вамі пераможам, як перамаглі ў 2002 годзе, як перамаглі ў 2004 годзе, таму што мы разам, нас шмат і нас не адолець”, — сказаў прэзідэнт Украіны. Агенцтва “Интерфакс” заўважае, што такім чынам Юшчанка ізноў скарыстаўся воклічам Аранжавай рэвалюцыі — "Разом нас багато, нас не подолати".

Прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіне прызначаныя на 17 студзеня 2010 года.