Юшчанка аспрэчыў у судзе дату прэзідэнцкіх выбараў
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка звярнуўся ў Канстытуцыйны суд краіны з просьбай прызнаць незаконным пастанову Вярхоўнай Рады аб прызначэнні прэзідэнцкіх выбараў на 25 кастрычніка 2009 года, паведамляе “Korespondent.net”. Нагадаем, парламент амаль аднагалосна перанёс выбары з 17 студзеня 2010
года на кастрычнік 2009-го.
Адразу пасля гэтага Юшчанка заявіў, што аспрэчыць пастанову ў судзе. На мінулым тыдні ён заявіў, што пагодзіцца з датэрміновымі прэзідэнцкімі выбарамі, калі іх сумясціць з парламенцкімі.
Адразу пасля гэтага Юшчанка заявіў, што аспрэчыць пастанову ў судзе. На мінулым тыдні ён заявіў, што пагодзіцца з датэрміновымі прэзідэнцкімі выбарамі, калі іх сумясціць з парламенцкімі.