Юшчанка перанёс выбары на 24 чэрвеня

Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка падпісаў указ аб прызначэнні пазачарговых парламенцкіх выбараў на 24 чэрвеня 2007 года. Ён растлумачыў, што цяпер у яго ёсць прававыя падставы для такога рашэння, паколькі мінуў месяц са дня неканстытуцыйнага фармавання кааліцыі. Юшчанка паабяцаў, што выбары будуць дэмакратычнымі і сумленнымі.

Прэзідэнт растлумачыў, што выбары немагчыма падрыхтаваць да прызначанай першапачаткова даце - 27 траўня. Гэта, паводле яго слоў, пацвярджае заяву Цэнтральнай выбарчай камісіі, у якой няма кворуму для прыняцця рашэнняў, а таксама азначэнне Вышэйшага адміністрацыйнага суда ад 24 красавіка.

Юшчанка сказаў, што выказаў прэм'ер-міністру Віктару Януковічу сваю занепакоенасць тым, што Кабінет міністраў не пачаў фінансавання датэрміновых выбараў, як гэта прадугледжана ўказам. "Гэта дзеянні, якія мяжуюць з парушэннямі крымінальнага закона", сказаў Юшчанка.


Паведамляе выданне “Українські новини”