Юшчанка вызначыўся, як прагаласуе ў другім туры

Віктар Юшчанка адмаўляецца прызнаваць паразу сваёй палітыкі. З заявай на гэтую тэму ён выступіў падчас току-шоў на тэлеканале "Інтэр". Прэзідэнт Украіны растлумачыў, што "не яго курс прайграў, а папулізм перамог ". Нагадаем, у першым туры прэзідэнцкіх выбараў Віктар Юшчанка набраў крыху больш за 5% галасоў.

"Не тая сістэма каштоўнасцяў прайграла, якую я прапаноўваў пяць гадоў таму у якасці прэзідэнта краіны, а выйграла сістэма, якую адным словам можна назваць папулізмам", — цытуе Юшчанку РБК-Украіна.

Адпаведна, украінскі прэзідэнт паабяцаў не аддаваць перавагу ніводнаму з кандыдатаў, якія выйшлі ў другі тур. "Мая галачка будзе стаяць у трэцяй калонцы (супраць усіх)", —- заявіў Віктар Юшчанка.