Юшчанка запрасіў Лукашэнку на форум, прысвечаны гадавіне Галадамору
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка запрашае кіраўніка Беларусі прыняць удзел у міжнародным форуме, прысвечаным 75-й гадавіне Галадамору, паведамляе БелаПАН са спасылкай на ўкраінскую газету “Дело”. Форум мае адбыцца ў Кіеве 22 лістапада. Адзначаецца, што амбасадар Украіны Ігар Ліхавы перадаў запрашэнне намесніку міністра замежных спраў Беларусі Ігару Петрышэнку яшчэ 5 верасня.