З 1 лютага пачнуць выдаваць новыя пасведчанні кіроўцы
Новыя пасведчанні кіроўцы пачнуць выдаваць з 1 лютага. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў старшы інспектар мінскай ДАІ Юры Карняевіч. З 29 сакавіка паехаць за мяжу па старых правах не атрымаецца. Згодна з Міжнароднай канвенцыяй "Аб Дарожным руху", нашы кіроўцы павінны мець пасведчанні міжнароднага ўзору. Між тым па старых правах можна будзе ездзіць па Беларусі.