З 1 сакавіка падаражэюць квіткі на праезд у грамадскім транспарце
Згодна з рашэннем Міністэрства эканомікі, з 1 сакавіка 2010 года на звычайных і хуткасных аўтобусных гарадскіх маршрутах у Мінску кошт аднаго квітка вырасце да 700 рублёў з цяперашніх 600. У іншых рэгіёнах Беларусі ківток будзе каштаваць 600 рублёў. На экспрэсных маршрутах тарыфы павялічацца адпаведна да 1100 і 900 рублёў.
Такое рашэнне Мінэканомікі прыняло з улікам падвышэння пенсій і зарплатаў бюджэтнікаў, а таксама ў сувязі з ростам выдаткаў аўтапаркаў на перавозкі. Летась плата за талончык кампенсавала выдаткі ў Мінску менш чым на 37%, а ў іншых рэгіёнах Беларусі — прыкладна на 70 адсоткаў, піша “Народная газета”.
Тарыфы на гарадскія пасажырскія аўтаперавозкі ў Беларусі не змяняліся са жніўня 2007 года. Іх падвышэнне, як разлічваюць у Міністэрстве транспарта і камунікацый, дазволіць, у прыватнасці, актывізаваць закупы новых аўтобусаў.
За мінулы год аўтапаркі краіны абнавілі рухомы склад на 10,2%. Аднак для кардынальнага “амаладжэння” трэба яшчэ некалькі гадоў.