З 1 верасня ўсе студэнты будуць падпісваць дамовы на навучанне
Пра гэтае новаўвядзенне, якое будзе тычыцца ўсіх, хто паступіць у прафесійна-тэхнічныя, сярэдне-спецыяльныя і вышэйшыя навучальныя ўстановы, паведаміў сёння падчас прэс-канферэнцыі міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. "Падпісанне дамовы на навучанне істотна дысцыплінуе як навучэнцаў і студэнтаў, гэтак і педагогаў, і нават працадаўцаў", — мяркуе Маскевіч. Дамовы, форма якіх будзе распрацаваная да 1 верасня, будуць падпісваць усе першакурснікі — дзённага, завочнага, бюджэтнага і платнага аддзяленняў, перадае БЕЛТА.