З 1 жніўня зацверджаны новы бюджэт пражытковага мінімуму
Урад Беларусі зацвердзіў новы бюджэт пражытковага мінімуму (БПМ) з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2009 года. У сярэднім на душу насельніцтва ён складзе 249 тыс. 410 рублёў. Як нагадвае БелаПАН, з 1 траўня па 31 ліпеня гэты нарматыў складаў 243 тыс. 570 рублёў.
Для працаздольнага насельніцтва БПМ з 1 жніўня ўсталяваны ў памеры 266 тыс. 70 рублёў; для пенсіянераў — 222 тыс. 920 для студэнтаў — 266 тыс. 590; для дзяцей ад 3 да 16 гадоў — 306 тыс. 240; для дзяцей да 3 гадоў — 222 тыс. 450 рублёў.
Сярэдні памер БПМ павялічаны на 1% да папярэдняга паказчыку. Адпаведна на гэтулькі ж павялічацца памеры дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей, сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і падвышэнні, усталяваныя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў.