З 11 траўня ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду
Мэр Міхаіл Паўлаў на пасяджэнні Мінгарвыканкама даручыў скараціць тэрміны, на якія адключаюць ваду. Ён адзначыў, што недапушчальна, калі ў цэнтры Мінска ў XXI стагоддзі па два тыдні няма гарачай вады, інфармуе “Комсомольская правда в Беларуси”.
Аднак спецыялісты лічаць, што скараціць тэрміны адключэння гарачай вады вельмі складана. Па іх словах, абсталяванне, што выкарыстоўваецца цеплавымі сеткамі, пабудавана ў 60 - 70 гады. Таму, калі наогул не адключаць ваду, як на Захадзе, то гэта выклікае істотныя фінансавыя выдаткі. Акрамя таго, катастрафічна не хапае працаўнікоў.
У Мінскіх цепласетках працуе ўсяго толькі каля 70% ад той колькасці, якая павінна быць. Ёсць працаўнікі, у якіх выхадныя дні бываюць толькі 3-4 разы за лета.
Графік адключэння вады ў траўні