З 15 ліпеня пачнуць працаваць школьныя кірмашы

З 15 ліпеня ва ўсіх абласных цэнтрах і Мінску пачнуць працаваць школьныя кірмашы. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве гандлю.
Будзе арганізаваны дробнарознічны і выязны гандаль, адкрыюцца дадатковыя гандлёвыя пункты па продажы адзення, абутку, скургалантарэйных вырабаў для дзяцей, школьна-пісьмовых прыладаў, канцылярскіх тавараў.

Адначасова прадугледжана правядзенне выстаў-продажу, пашыранага продажу тавараў з забаўляльнымі праграмамі для дзяцей, уручэннем прызоў, розыгрышам латарэй, а таксама прадастаўленне пакупнікам зніжак на тавары і іншыя акцыі.

БелаПАН