З 2 красавіка праезд для мінчан — 850 рублёў
Квіткі на аўтобус-тралейбус-трамвай і жэтоны на метро падаражэюць з суботы, 2 красавіка, паведамілі ў Мінсктрансе.
Цяпер мінчукі будуць плаціць за адну паездку не 700, а 850 рублёў. Купіць жэтоны пра запас не атрымаецца. У метро ўвялі абмежаванне.
Квіткоў па старой цане таксама надоўга не назапасіш. Як патлумачылі ў Мінсктрансе, па старых талончыках (за 700 рублёў) можна будзе ездзіць цягам дзесяці дзён. Потым розніцу трэба будзе даплочваць, піша "Камсамолка".