З 2 красавіка праезд для мінчан — 850 рублёў
Квіткі на аўтобус-тралейбус-трамвай і жэтоны на метро падаражалі сёння, паведамілі ў Мінсктрансе.
Тарыф на праезд у грамадскім транспарце павялічыўся да 850 рублёў за адну паездку. Новы тарыф зацверджаны рашэннем Мінгарвыканкама.
Пры продажы білета вадзіцелем тарыф складае 900 рублёў. На экспрэсных маршрутах у аўтобусах масай больш за 5 тон адна паездка каштуе 1 тысячу 300 рублёў. На маршрутных таксі на маршрутах да 10 км — 2 тысячы 100 рублёў, больш за 10 км — 2 тысячы 700 рублёў.
Кошт праязнога білета на адзін тып транспарту на месяц складае 33 тыс. 500 рублёў, на паўмесяца — 17 тыс. 650 рублёў, дэкаду — 11 тыс. 750 рублёў. Праязны на месяц на экспрэсны аўтобус — 46 тыс. 750 рублёў, паўмесяца — 24 тыс. 600 рублёў, на дэкаду — 16 тыс. 400 рублёў. На два тыпы транспарту: на месяц — 44 тыс. 750 рублёў, паўмесяца — 23 тыс. 550 рублёў, дэкаду — 15 тыс. 700 рублёў. На тры тыпы транспарту праязны на месяц будзе каштаваць 53 тыс. 350 рублёў, на паўмесяца — 28 тыс. 100 рублёў, на дэкаду — 18 тыс. 700 рублёў. На чатыры тыпы транспарту: на месяц — 60 тыс. 350, паўмесяца — 31 тыс. 800 рублёў, дэкаду — 21 тыс. 150 рублёў, паведамляе БелаПАН.