З 2008 года ў Беларусі іншагародніх будуць лячыць пры наяўнасці рэгістрацыі
З 2008 года грамадзяне Беларусі змогуць атрымліваць медычную дапамогу ў паліклініках і бальніцах не толькі па месцы свайго пражывання, але і па месцы часовага знаходжання. Міністэрства аховы здароўя прыняло пастанову аб унясенні зменаў і
дапаўненняў у 47 нарматыўных актаў, якія датычаць аказання насельніцтву
медычнай дапамогі. Усе гэтыя змены звязаныя з увядзеннем у краіне
рэгістрацыі па месцы знаходжання.
Прыехаўшы ў іншы горад грамадзянін нашай краіны можа абследавацца і лячыцца ў мясцовых медустановах на тых самых падставах, што і жыхары гэтага горада.
Адзінае патрабаванне – гэта наяўнасць рэгістрацыі, іншых дакументаў ад хворага не запатрабуюць, паведамляе “Ежедневник”.