З 21 студзеня ДАІ пачне маштабную праверку маршрутак
Хоць, як падкрэслiлi ва ўпраўленні ДАІ МУС краiны, "маршруткi" i раней не выпадалi з-пад кантролю Дзяржаўтаiнспекцыi. За кожным такiм прадпрыемствам замацаваны персанальны "даiшнiк", якi праводзiць прафiлактычную працу сярод кiроўцаў.
Кожны тыдзень ДАI арганiзуе рэйды па кантролi за рухам i тэхнiчным станам аўтобусаў, якiя ажыццяўляюць перавозкi пасажыраў. У мiнулым годзе падраздзяленнi Дзяржаўтаiнспекцыi забаранiлi эксплуатацыю 1706 няспраўных "маршрутак".
Да адмiнiстрацыйнай адказнасцi прыцягнуты 5416 кiроўцаў i 987 службовых асобаў. Па прадстаўленнi ДАI Мiнiстэрства транспарту і камунікацый анулявала адмысловыя лiцэнзii ў 16 перавозчыкаў. Чарговая маштабная праверка маршрутак запланавана з 21 па 31 студзеня.
“Звязда”