З 22 па 26 чэрвеня на пункце пропуску “Бераставіца” магчымыя чэргі

Гродзенскія памежнікі рэкамендуюць 22-26 чэрвеня карыстацца іншымі пунктамі пропуску. З 22 па 26 чэрвеня палякі будуць рамантаваць дарожнае пакрыццё на мосце праз раку Свіслач у пункце пропуску “Бераставіца — Баброўнікі”. Верхні пласт асфальта здымуць па чарзе з кожнай паласы, на яго месца пакладуць новы.

У сувязі з гэтым памежны кантроль на пункце пропуску будзе здзяйсняцца ў рэверсіўным рэжыме, паведамляе сайт "Блог Гродна s13".