З баранавіцкага храма выкралі ахвяраванні
39-гадовы жыхар Бранска, які выцягнуў з урнаў для ахвяраванняў каля 1 млн. рублёў, учора быў затрыманы прама ў Храме Пакрова Найсвяцейшай Багародзіцы.
Міліцыю выклікалі святары, якім мужчына падаўся падазроным, паведамляе intex-press.
Падчас дагляду пры ім выявілі больш за 900 тысяч рублёў і 10 долараў, якія, як пазней высветлілася, ён выкраў з урнаў для ахвяраванняў.
Па інфармацыі прэс-службы Баранавіцкага ГАУС,
выкрадзенае адабрана. Жыхар Бранска змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. Заведзеная крымінальная справа.