З Беларусі ў Літву можна будзе даплыць на караблі

Днямі падпісана міжурадавае беларуска-літоўскае пагадненне аб судаходстве па водных шляхах.
Водныя зносіны паміж нашымі краінамі існавалі да 90-х гадоў мінулага стагоддзя.

Водны шлях злучаў Гродна і Друскінінкай. Пасля ўсталявання паміж краінамі дзяржаўнай мяжы, водны шлях перакрылі.

Новая дамова аб судаходстве дазволіць ізноў яго адчыніць. Па рацэ Нёман у беларуска-літоўскім напрамку будуць хадзіць пасажырскія і грузавыя караблі.

АНТ