З Беларусі выслалі двух польскіх настаўнікаў
Польская "Gazeta Wyborcza" паведамляе, што з Беларусі выслалі Галіну Зайкоўскую і Пятра Бораня, якія выкладалі полькую мову і гісторыю ў школе ў Брэсце. Настаўнікам вынесеная пяцігадовая забарона на ўезд у Беларусь. Афіцыйнай нагодай для такіх мераў стала тое, што некалькі дзён выкладчыкі жылі не па месцы прапіскі. Па словах Пятра Бораня, яны акурат пераязджалі на новае месца. Аніякіх іншых парушэнняў з боку польскіх выкладчыкаў не адзначаецца.
Перад высылкай міліцыянты ўзялі ў настаўнікаў адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі іх і знялі на відэа.
На розныя курсы ў польскай школе ў Брэсце наведваюцца каля 350 дзяцей. Большасць з іх збіраецца працягваць навучанне ў Польшчы.