З чацвярга ў Беларусь вернецца спякота
Лёгкае пахаладанне пратрымаецца толькі два дні. Зрэшты на ўсходзе Беларусі яго амаль не адчуюць. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла галоўны сіноптык Белгідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У аўторак, 10 жніўня, Беларусь будзе заставацца "полем бою" розных паветраных масаў -- халоднага паветра з Заходняй Еўропы і трапічнага антыцыклону на ўсходзе. Па большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы з навальніцамі. А пры навальніцах па ўсходзе Беларусі чакаецца шквалісты вецер да 15-22 м у секунду і град. Тэмпература паветра ўдзень +23...+29, па ўсходніх раёнах - да +30...+34 градусаў.
Прыкладна такое ж надвор'е захаваецца і ў сераду, 11 жніўня.
Фядотава: "У чацвер 12 жніўня дажджы чакаюцца пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны. Але тэмпература паветра пачне павышацца, бо паветраныя плыні зноў скіруюцца з поўдня. З Міжземнамор'я на тэрыторыю Беларусі ў чарговы раз памкнецца вельмі гарачае субтрапічнае паветра".
Тэмпература паветра ў чацвер будзе +26...+32 градусы, на паўднёвым усходзе - +35...+37. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, гарачае паветра ў Беларусі захаваецца да канца другой дэкады жніўня.