З Чарнобыльскай зоны ўцяклі коні Пржэвальскага (фота, відэа)

Як вядома, яна агароджаная металічным дротам і ахоўваецца кантрольна-прапускнымі пунктамі. Тым не менш, двое коней нейкім чынам выйшлі з зоны. Мясцовыя жыхары паведамілі ў міліцыю, якая злавіла коней і пераправіла іх назад у зону, паведамляе Еспресо.TV.

Нагадаем, коні Пржэвальскага былі завезеныя на тэрыторыю Чарнобыльскай зоны для размнажэння ў канцы ХХ стагоддзя. Цяпер іх там налічваецца каля 100.