З Даўгавы прыбяруць абсарбавальныя боны

Ратавальнікі прыбяруць з Даўгавы абсарбавальныя боны, якія абараняюць раку ад дызельнага паліва, што ў ноч з 25 на 26 сакавіка выцекла з трубаправода на тэрыторыі Беларусі. Міністр абароны Латвіі Аціс Слактерыс упэўнены, быццам у агароджы ўжо няма сэнсу. Праўда, у гэтым сумняюцца эколагі.

“Складана быць упэўненай у тым, што боны здымаюць своечасова”, – адкаментавала сітуацыю Элміра Бойкава, загадчыца лабараторыяй Інстытута біялогіі.

Латвійская газета “Вести сегодня” зазначае, найбольш небяспечныя цяжкія фракцыі нафтапрадуктаў, якія захоўваюцца на дне, прасочваюцца ў грунт і пранікаюць ў арганізм спачатку рыб, а пасля чалавека – распадаюцца толькі ў цёплай вадзе, ды і то даволі павольна.

Але тэмпература вады ў Даугаве ўжо некалькі тыдняў трымаецца на ўзроўні 5 градусаў цяпла. Мяркуючы па прагнозе, цяплейшай яна не зробіцца яшчэ доўга. Такім чынам, няма ніякай гарантыі, што дызельнае паліва, з такой цяжкасцю спыненае ў Даугаве, не прасунецца далей, пасля таго, як здымуць боны.