З Днём Волі!

Еўрапейскае Радыё для Беларусі віншуе суайчыньнікаў і сяброў з Днём Волі.
Хоць улады і спрабуюць зрабіць з Дня Волі Дзень Болю, мы найперш зычым і спадзяемся на святло ў нашым Еўрапейскім Акне і шчасце ў нашым Беларускім Доме.
Любім Беларусь, і гэта ўзаемна!
Будзьма разам!