З дзіцячых садкоў прыбяруць алюмініевы посуд

У мінскіх дашкольных установах алюмініевы посуд заменяць на такі ж з нержавеючай сталі. З нержавейкі будуць зробленыя не толькі талеркі для малечы, але і рондлі, у якіх кухары гатуюць для дзятвы абеды. Праўда, пакуль што "кухонная рэвалюцыя" дайшла толькі да садка №569 у Партызанскім раёне сталіцы. Харчблок у садку параўноўваюць з аналагічным у рэстаране класа "люкс". Тут стаіць параканвектарная печка, якая можа працаваць і як духоўка, і як параварка. Уся праца кухонных работнікаў механізаваная, і ім не даводзіцца ўручную абіраць бульбу, мясіць цеста, наразаць салаты — для гэтага ёсць адмысловыя кухоныя прылады. Акрамя таго, садок закупіў і сучаснае халадзільнае абсталяванне

Агенцтва "Мінск-навіны"