З Дзмітрыевым правялі "прафілактычную размову"

Сёння па дарозе на акцыю салідарнасці да будынка КДБ у Мінску быў затрыманы Андрэй Дзмітрыеў. Супрацоўнікі спецслужбаў у цывільным заблакавалі яго машыну непадалёк ад плошчы Свабоды і прапанавалі прайсці на размову ў КДБ.

"Настойліва прапаноўвалі адмовіцца ад намеру судзіцца з газетай Адміністрацыі кіраўніка краіны, а таксама параілі думаць, куды і навошта хадзіць", — распавёў абвінавачаны па справе аб "масавых беспарадках" "Нашай ніве".

Нагадаем, раней Дзмітрыеў заявіў, што падасць у суд на газету "СБ. Беларусь Сегодня " з нагоды яе "выкрывальных" публікацыяў пра апазіцыю.