З электрычкі Брэст-Мінск эвакуявалі пасажыраў

Пасажыраў электрычкі Брэст-Мінск давялося эвакуяваць з вагона праз задымленне. Пра гэты Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар міліцыі на транспарце Аляксандр Марчанка. Ён распавёў, што інцыдэнт адбыўся ўвечары 29 лістапада. Прычынай сталася замыканне ў абсталяванні вагона. Пацярпелых няма:

Марчанка: "У вагоне Брэст-Мінск адбылося задымленне. У выніку замыкання электраабсталявання ў размеркавальным электрашчыце. Непаладка ліквідавана паязной брыгадай. Пасажыры былі пераведзеныя ў суседнія вагоны".

Затрымка ў руху цягніка склала 47 мінут. Цяпер спецыялісты высвятляюць прычыну непаладкі і суму шкоды.