З эстонскага парламента выставілі групу п'яных школьнікаў

Шэсць школьнікаў з эстонскага горада Тарту, якія прыйшлі на экскурсію ў парламент Эстоніі, былі дастаўлены ў паліцэйскі ўчастак, пасля таго як высветлілася, што юнакі п'яныя.
Падлеткі - дзве дзяўчынкі і чацвёра хлопчыкаў - паспелі напіцца па дарозе з Тарту ў Талін. Ужо пасля таго, як экскурсія пачалася, супрацоўнікі парламента звярнулі ўвагу на іх неадэкватныя паводзіны і выклікалі паліцыю.

Па словах дырэктара школы, гэтым вучням ужо прызначана пакаранне: яны будуць прыбіраць школьную тэрыторыю. А дзяўчынкі павінны будуць яшчэ напісаць рэферат пра тое, якую шкоду алкаголь наносіць жаночаму арганізму і будучым дзецям.

Postimees