З гомельскай школы-інтэрнату ўцяклі тры дзяўчынкі

З гомельскай школы-інтэрнату ўцяклі тры дзяўчынкі 15-16 гадоў. 25 сакавіка яны самавольна пакінулі навучальную ўстанову і да гэтага часу іх месцазнаходжанне невядомае.
Як паведамілі ў прэс-службе УУС, цяпер вырашаецца пытанне аб завядзенні справы па гэтым факце. Міліцыя заклікае грамадзян дапамагчы ў вышуку непаўналетніх і паведаміць аб іх месцазнаходжанні.

БелаПАН