З ізалятара на Акрэсціна адпусцілі 16 чалавек

З СІЗА на Акрэсціна выпусцілі 16 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыі 19 снежня. Асуджаных за акцыю выпусцілі праз дзверы, а не вывезлі ў горад, як гэта часам практыкуецца. Пра гэта ў размове з Еўрарадыё распавяла валанцёрка Алена.

Алена: “16 чалавек выпусцілі сёння з Акрэсціна. Іх выпусцілі з дзвярэй”.

Пра адпушчаных з Жодзінскага СІЗА пакуль ніякай інфармацыі няма.