З калоніі ў Пружанах уцёк злачынца
Брэстаўчаніна Яна Самошкіна асудзілі за хуліганства на паўтара года “хіміі” напрыканцы 2006 года. Адбываць пакаранне яго накіравалі ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ў Пружанскі раён. Калі да заканчэння тэрміну пакарання заставалася некалькі месяцаў, асуджаны знік. Як паведамілі ў міліцыі, тыя, каму ў якасці пакарання прызначылі абмежаванне волі, могуць свабодна выходзіць за тэрыторыю ўстановы на працу і па асабістых справах.
З аднаго такога шпацыра ён не вярнуўся. Цяпер міліцыя шукае ўцекача. Асноўная версія — у асуджанага нешта здарылася на волі, таму ён не мог чакаць. Магчыма, у яго ўзніклі праблемы з каханкай.
Аляксей Мурланаў, Еўрарадыё, Брэст